Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2019, 14:16

Халаднаватае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і тэмпература на 3-6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі будуць аказваць атмасферныя франты і халаднаватая паветраная маса, што паступае з поўначы Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі рознай інтэнсіўнасці і тэмпературным фонам на 3-6 градусаў ніжэйшае за кліматычную норму. Толькі да канца тыдня дажджоў стане менш", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 9 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 15-21 градус цяпла.

У сераду, 10 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў вышэй за нуль, удзень па Беларусі будзе не больш за 14-20 градусаў цяпла.

У чацвер, 11 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Удзень месцамі па ўсходзе краіны магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 15-22 градусы цяпла.

У пятніцу, 12 ліпеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 13-20 градусаў цяпла, месцамі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 21-22 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі