Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2021, 14:20

Халаднаватае дажджівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Халаднаватае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Новы тыдзень у Беларусі пачынаецца з халаднаватага надвор'я ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. У ноч на панядзелак, 23 жніўня, тэмпература паветра склала па краіне 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі па захадзе, прыкрытым густой вобласцю атмасфернага фронту, яна не апускалася ніжэй за плюс 11-14", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 24 жніўня, умовы надвор'я на поўдні Беларусі будуць вызначацца ўплывам маларухомага атмасфернага фронту. У гэтай частцы краіны чакаецца пахмурнае і дажджлівае надвор'е. У многіх раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. У паўночных і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, ападкі малаверагодны. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, па поўдні да плюс 13. Удзень будзе 14-20 градусаў цяпла, месцамі да плюс 22.

У сераду, 25 жніўня, пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы. Захаваецца халаднаватае надвор'е: уначы будзе ад плюс 3 па поўначы да 14 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе ў асноўным 14-19 градусаў цяпла, месцамі паветра можа прагрэцца да плюс 21.

У чацвег, 26 жніўня, праявіцца ўплыў атмасферных франтоў. Месцамі, пераважна па захадзе і ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі да плюс 14. Удзень будзе 13-20 градусаў цяпла, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, да плюс 22.

У другой палавіне тыдня ўмовы надвор'я будуць вызначацца ўплывам атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над поўднем Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 13 па паўночным захадзе да 25 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі