Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 17:32

Гігін: у Беларусі важна захаваць грамадзянскую мабілізацыю патрыятычных сіл

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі важна захаваць грамадзянскую мабілізацыю патрыятычных сіл, заявіў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, старшыня праўлення РДГА "Беларускае таварыства "Веды" Вадзім Гігін падчас адкрытага дыялогу "Медыятэхналогіі ў сучасных рэаліях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі" на палях рэспубліканскага медыяфоруму PROdigital, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна захаваць грамадзянскую мабілізацыю патрыятычных сіл і кансалідацыю вакол ідэй захавання незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, якія сімвалізуе Прэзідэнт. На гэта і накіраваны намаганні БРСМ. Рабіць гэта трэба самымі рознымі спосабамі, у тым ліку і праз актыўнасць у медыйнай прасторы з выкарыстаннем магчымасцей новых медыя", - расказаў Вадзім Гігін.

Паводле яго слоў, падчас адкрытага дыялогу абмяркоўваўся актуальны парадак дня, звязаны з распаўсюджваннем пазітыўнай маладзёжнай тэматыкі ў сацыяльных сетках. "Гэта вельмі важна. Як мне здаецца, БРСМ займае вельмі правільную пазіцыю, пры якой тэхналогія не павінна замяняць змест, - адзначыў дэкан. - Змест, ідэя, патрэбнасць грамадству павінны быць на першым месцы. І тады нас пачуюць, а тэхналогія да гэтага прыкладзецца. Лягчэй расказваць пра нешта негатыўнае, дрэннае, крытыкаваць, гаварыць, хто і што зрабіў не так. Значна складаней расказваецца пра тое добрае і станоўчае, што зроблена. Гэтаму і прысвечаны навучальны форум. За плячамі ў арганізацыі вялікая колькасць не проста мерапрыемстваў, а грамадска карысных спраў, накіраваных на паляпшэнне жыцця нашай моладзі, яе ўключэнне ў актыўнае грамадска-палітычнае жыццё. І цяпер трэба даносіць гэту інфармацыю і процістаяць тым фэйкам, якія распаўсюджваюцца. Мне здаецца, у новага кіраўніцтва арганізацыі ёсць на гэта пэўны настрой. Думаю, што ўсё павінна атрымацца".

Рэспубліканскі медыяфорум БРСМ пачаў сёння работу ў Віцебску. Адзін з прыярытэтаў новай стратэгіі развіцця арганізацыі - работа з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы. Менавіта гэтай тэматыцы прысвечаны ўнутрыкарпаратыўны адукацыйны медыяфорум. Яго ўдзельнікамі сталі спецыялісты медыясферы з усіх рэгіёнаў краіны. Дзякуючы вопытным экспертам і спікерам з Беларусі і Расіі ўдзельнікі разгледзяць унікальныя кейсы, атрымаюць дадатковыя веды па трэндах сучасных медыя.

Праграма форуму насычана майстар-класамі па асновах інфармацыйнага проціборства, медыясуправаджэнні і падтрымцы праектаў. У цэнтры ўвагі моладзі будуць таксама сучасныя эфектыўныя практыкі і тэхналогіі, практычныя заняткі па відэамантажы, апрацоўцы фота, афармленні і рэдактуры супольнасцей, распаўсюджванні, стварэнні якаснага і цікавага медыякантэнту. Удзельнікі аабмяняюцца медыявопытам, ідэямі і лайфхакамі. Адведзены час для стварэння і прэзентацыі ўласных медыяпраектаў.

Арганізатарам форуму выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Смаленскай абласной грамадскай арганізацыі "Расійскі саюз моладзі".-0-

Фота БРСМ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі