Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 снежня 2021, 12:23

Гедзіч: у адрозненне ад галаслоўных еўрапейскіх палітыкаў беларускі бок робіць для бежанцаў усё

15 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У адрозненне ад галаслоўных еўрапейскіх палітыкаў беларускі бок робіць для бежанцаў усё магчымае. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ідзе 38-ы дзень знаходжання бежанцаў на граніцы. Цяпер яны знаходзяцца ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" недалёка ад беларуска-польскай граніцы. Тут каля 800 чалавек, 40 працэнтаў з якіх - жанчыны і дзеці.

"Уся работа арганізавана ў штатным рэжыме. Хачу адзначыць, што беларускі бок робіць усё магчымае для гэтых людзей. У адрозненне ад еўрапейскіх чыноўнікаў, якія гавораць шмат прыгожых слоў, а рэальных спраў няма", - расказаў Ігар Гедзіч.

Бежанцы забяспечаны гарачым харчаваннем, неабходнымі рэчамі, арганізавана для іх і палявая лазня. Кругласутачна ў ТЛЦ дзяжураць медыкі. За суткі фіксуецца да 100 зваротаў за кансультацыйнай і іншай дапамогай. У бальніцах Гродна прадаўжаюць знаходзіцца пяцёра дзяцей (трое з іх нованароджаныя) і шасцёра дарослых.

Таксама сёння ў ТЛЦ працуюць прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Яны манітораць сітуацыю і маюць намер садзейнічаць добраахвотнаму вяртанню бежанцаў у родныя краіны. "Зрэшты, людзі ішлі сюды з пэўнымі жаданнямі, таму яны пакуль не страчваюць надзеі дабіцца сваёй мэты, апынуцца ў Еўропе", - адзначыў Ігар Гедзіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі