Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2021, 16:05

Гарачыя лініі КДК па пытаннях уступнай кампаніі адкрыты ў Мінску і абласных цэнтрах

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску і абласных цэнтрах адкрыты гарачыя лініі Камітэта дзяржаўнага кантролю па пытаннях уступнай кампаніі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Работа гарачых ліній арганізавана з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 на базе Камітэта дзяржкантролю Беларусі і абласных камітэтаў дзяржкантролю. Такая форма работы дапамагае аператыўна рэагаваць на звароты грамадзян па адпаведнай тэматыцы.

Па пытаннях, звязаных з правядзеннем уступных іспытаў, будзе таксама ажыццяўляцца асабісты прыём абітурыентаў і іх бацькоў.

Пазваніць на гарачыя лініі можна па наступных нумарах тэлефонаў:

Рабочая група дзяржаўнай камісіі (КДК) - (8017) 327-66-80;

Брэсцкая абласная камісія (КДК Брэсцкай вобласці) - (80162) 21-25-08, 21-18-94;

Віцебская абласная камісія (КДК Віцебскай вобласці) - (80212) 37-61-82;

Гомельская абласная камісія (КДК Гомельскай вобласці) - (80232) 23-83-85;

Гродзенская абласная камісія (КДК Гродзенскай вобласці) - (80152) 79-88-40;

Мінская абласная камісія (КДК Мінскай вобласці) - (8017) 379-09-06, 397-03-42;

Магілёўская абласная камісія (КДК Магілёўскай вобласці) - (80222) 62-47-75, 62-47-73.

Таксама можна пазваніць у Міністэрства адукацыі па нумары (8017) 222-43-12.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі