Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 снежня 2018, 18:42

ФПБ правядзе маніторынг арганізацыі харчавання работнікаў

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе маніторынг арганізацыі харчавання работнікаў на прадпрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

Прафсаюзныя спецыялісты звернуць увагу на якасць прапануемых у сталовых страў, адпаведнасць аб'ектаў грамадскага харчавання санітарным нормам, аснашчэнне іх неабходным абсталяваннем. На асаблівым кантролі - кошт абедаў.

"Цэны на гарачае харчаванне ў сталовых прадпрыемстваў і арганізацый не павінны расці. Чалавек павінен мець магчымасць дазволіць сабе паўнацэнны комплексны абед, - сказала намеснік старшыні федэрацыі Алена Манкевіч. - Таму ў час маніторынгаў мы звернем увагу і на тое, ці прымаюць наймальнікі меры па патанненні кошту харчавання для работнікаў".

На многіх прадпрыемствах і арганізацыях ёсць скідкі работнікам на харчаванне ў сталовых, у калектыўных дагаворах змешчаны нормы, якія датычацца забеспячэння гарачым харчаваннем і патаннення яго кошту. Напрыклад, ва УАЗ "2-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца" Мінска ў выніку дамоўленасці з ГВКУП "Камбінат харчавання "Вітамін" кошт абедаў супрацоўнікам зніжаны на 20 працэнтаў. У РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" работнікам штомесяц аказваюць дапамогу на патанненне харчавання ў памеры 3 БВ (1 БВ складае Br24,5). Мінскі завод халадзільнікаў ЗАТ "АТЛАНТ" датуе харчаванне кожнаму работніку больш як на 50 працэнтаў.

Каб павысіць адказнасць наймальнікаў за арганізацыю харчавання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адкарэкціравала метадычныя матэрыялы для распрацоўкі калектыўных дагавораў. Уключаны нормы па абсталяванні ў вытворчых памяшканнях пакояў адпачынку і прыёму ежы з награвальнымі прыборамі, халадзільнікам і іншым абсталяваннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі