Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 ліпеня 2020, 13:40

ФОТАФАКТ: У Гродне святкуюць Дзень Незалежнасці

3 ліпеня, Гродна /Кар . БЕЛТА/. Урачыстыя і святочныя мерапрыемствы праходзяць на дзясятках пляцовак па ўсім горадзе. Адной з цэнтральных стала вуліца Савецкая. Тут каля помніка Сакалоўскаму жыхарам і гасцям горада прэзентуюць габелен "Гісторыі жывая ніць". Палатно памерам амаль 1,5х2 м з вобразам маці Беларусі на тэму вайны, перамогі і аднаўлення Радзімы вырабілі на ўнікальным ткацкім станку вядомая майстрыха Алена Шунейка і яе вучаніца Юлія Барадзіна.

Балконы на вуліцы Савецкай сталі імправізаванай сцэнічнай пляцоўкай. Гучыць класічная і сучасная музыка ў выкананні артыстаў горада. На пляцоўцы каля Маладзёжнага цэнтра запланавана выступленне квартэта гродзенскай капэлы, а на Савецкай плошчы прэзентуюць творчую алею мастакоў і фатографаў. Працуюць гандлёвыя і рамесныя рады. Святочныя праграмы арганізуюць і ў спальных раёнах горада, у лесапарку Пышкі.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі