Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ сябе апраўдала і ў наступным годзе таксама будзе працаваць. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі аб папярэдніх выніках уступнай кампаніі ў ВНУ паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У гэтым годзе амаль 15 тыс. абітурыентаў скарысталіся паслугай электроннай чаргі, якая дазваляла папярэдне зарэгістравацца на зручную дату і час падачы дакументаў у ВНУ. "Гэта інфармацыя накіроўвалася не толькі абітурыентам, але і ў ВНУ нашай краіны, якія дзякуючы гэтаму маглі карэкціраваць пры неабходнасці сваю работу ў частцы арганізацыі дадатковай колькасці членаў прыёмнай камісіі для таго, каб юнакі і дзяўчаты ў зручнай і камфортнай абстаноўцы падалі дакументы. Асабліва гэта паслуга была запатрабавана ў іншагародніх абітурыентаў, якія падстройвалі свой візіт ва ўніверсітэты пад графік работы грамадскага транспарту. Практычна кожны трэці абітурыент скарыстаўся электроннай чаргой, мяркуем, што яна сапраўды сябе апраўдала і ў наступным годзе таксама будзе працаваць", - праінфармаваў Сяргей Пішчоў.
Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Харытончык падкрэсліў, што электронная чарга - гэта вялікая дапамога для ВНУ краіны. "Мы пазбеглі скопішча людзей у калідорах, нам не трэба было якім-небудзь чынам прагназаваць іх чаканне. Зарэгістраваўся чалавек на вызначаны час і ўсё. Гэта дысцыплінуе як абітурыента - ён павінен прыйсці своечасова з цалкам падрыхтаваным пакетам дакументаў, так і ВНУ - мы адпрацоўвалі гэтыя дакументы. Атрымалася вельмі камфортная сітуацыя, што любы абітурыент траціў каля 15 мінут на падачу дакументаў", - адзначыў рэктар.-0-