ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 11:01

Эксперты заклікаюць адмовіцца ад фобій наконт знешніх пагроз для незалежнасці Беларусі

У час круглага стала
У час круглага стала

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты заклікаюць адмовіцца ад фобій наконт знешніх пагроз для незалежнасці Беларусі. Размова аб гэтым ішла ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, адзначыў, што перад парламентам і яго новым складам вельмі шмат праблем і задач. Галоўным клопатам усіх галін улады ў Беларусі ён назваў захаванне дзяржавы, суверэнітэту і незалежнасці. На думку дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алега Макарава, кіраўнік дзяржавы ў гэтым выпадку не меў на ўвазе нейкія канкрэтныя пагрозы. "Маладая дзяржава ў сучасных умовах жыве ў стане рызыкі. Як мне здаецца, гэта яе перманентны стан", - адзначыў дырэктар БІСД.

Беларусь - не выключэнне, і пэўныя рызыкі для яе будуць захоўвацца на працягу даволі доўгага часу, пакуль у разуменні людзей канчаткова не замацуецца месца краіны ў Еўропе і геапалітыцы ў цэлым. "Для нас сёння больш важна нават не даць адказ на нейкія выклікі, а стабільнасць. Стабільнасць як шлях, як стан сталення, нарошчвання разумення свайго жыццёвага ўкладу ва ўмовах незалежнасці і суверэнітэту", - падкрэсліў Алег Макараў. Гісторыя незалежнай Беларусі пакуль не вельмі доўгая. "Мы сведкі гэтага суверэннага жыцця. І ў гэтым аснова далейшага працвітання Беларусі - менавіта ў сваім шляху", - дадаў ён.

Што датычыцца выклікаў для незалежнасці краіны, то дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк акцэнтаваў увагу на тым, што знешнія пагрозы - гэта фобія. "Ніколі знешняя пагроза не можа стаць фактарам знікнення незалежнасці, калі краіна моцная і кансалідаваная знутры", - перакананы ён.

Дэпутат Андрэй Савіных у працяг дыскусіі адзначыў, што процістаянне знешнім выклікам робіць дзяржаву больш моцнай. "Знешнія крызісы ў прынцыпе трэба вітаць. Яны даюць нам магчымасць быць у форме", - сказаў парламентарый. Унутраныя выклікі, як палітычныя, так і эканамічныя, на думку Андрэя Савіных, больш небяспечныя за знешнія, іх нельга недаацэньваць. Менавіта з гэтага пункту гледжання незалежнасць можна разглядаць як працэс, як каштоўнасць, якую трэба пастаянна абараняць, умацоўваць.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з БІСД праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады". "Экспертнае асяроддзе" - гэта не проста пляцоўка для абмену думкамі. Тут не гавораць пра банальнасці, якія вядомы ўсім. Праект унікальны тым, што яго ўдзельнікі спрабуюць зазірнуць за гарызонт. Менавіта для гэтага за круглым сталом збіраюцца аналітыкі БІСД, прадстаўнікі "фабрык думкі", лідары меркаванняў, эксперты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі