ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 09:07

Экспарт сельгаспрадукцыі, адукацыя і турызм: Сянько аб супрацоўніцтве з Кітаем

Фота з архіва
Фота з архіва

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько расказаў аб развіцці супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Нягледзячы на пандэмію, сёння наша супрацоўніцтва ў сферы адукацыі дасягнула вельмі высокіх вынікаў. Заключылі каля 400 розных дагавораў, звязаных з адносінамі ў галіне адукацыі. У галіне культуры таксама вельмі рушылі наперад. Што датычыцца эканомікі, па выніках 2021 года мы маем рост каля 40 працэнтаў у галіне гандлю з Кітаем беларускімі сельскагаспадарчымі прадуктамі. Калі браць тавары з высокай дабаўленай вартасцю, то рост каля 80 працэнтаў у параўнанні з 2020 годам", - сказаў Юрый Сянько.

Ён таксама закрануў тэму супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы. "Беларусь у дапандэмійны час уваходзіла ў топ краін, якім Кітай удзяляў увагу з пункту гледжання турызму. Наша краіна стварала і будзе ствараць усе магчымасці для таго, каб кітайскія турысты, наведваючы Беларусь, атрымалі ўвесь неабходны комплекс паслуг, у тым ліку па аздараўленні. І кітайскі бок аб гэтым ведае", - адзначыў пасол.

Ён падкрэсліў, што Беларусь і Кітай дасягнулі вельмі добрых вынікаў у сферы двухбаковага супрацоўніцтва. "Гэты поспех звязаны менавіта з тым, што нашы прадпрыемствы, установы, арганізацыі, міністэрствы і ведамствы вядуць вельмі актыўную работу, звязаную з папулярызацыяй розных напрамкаў нашага ўзаемадзеяння. Пасольствам і генконсульствамі Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы, каб беларускія прадпрыемствы змаглі выбудаваць з кітайскімі партнёрамі гандлёвыя адносіны, якія захаваюцца надоўга", - рэзюмаваў Юрый Сянько.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі