Сцяг Аўторак, 6 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2025, 12:35

Эйсмант: першы экзэмпляр пятага выдання Чырвонай кнігі зойме ганаровае месца ў Палацы Незалежнасці

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы экзэмпляр пятага выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, прэзентаваны сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, зойме ганаровае месца ў Палацы Незалежнасці. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, якой уручылі першы экзэмпляр выдання для перадачы кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я з вялікім задавальненнем і ўдзячнасцю прымаю гэту кнігу, каб перадаць яе Прэзідэнту, і думаю, што яна зойме сваё ганаровае месца ў Палацы Незалежнасці. Гэты момант, вядома, і сімвалічны, і правільны. Сімвалічны, таму што завяршаецца Год добраўпарадкавання, але пры гэтым разумеем, што работа, зразумела, прадаўжаецца. Нашу краіну называюць прыгожай, дагледжанай, чыстай абсалютна ўсе госці, якія прыязджаюць. І мы гэта заўсёды ўжо, напэўна, успрымаем з усмешкай і як належнае. Але такі брэнд не з'яўляецца проста так. Ён з'яўляецца толькі намаганнямі ўсіх нас, беларусаў", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.

"Не магу не сказаць аб стаўленні нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі да Радзімы, да краіны, да яе прыроды, да ўсяго жывога, што ў нас ёсць. Шмат гавораць аб тым, як Прэзідэнт ставіцца да сваёй малой радзімы - і ён ставіцца так да любога кутка нашай краіны. Прэзідэнт пастаянна ў камандзіроўках, і ўся Беларусь у яго як на далоні. Ён заўсёды знойдзе над чым папрацаваць, заўсёды ведае, што можна дабавіць яшчэ", - сказала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

"Шматлікія замежныя госці, якія ў нас бываюць, беларусы, якія прыходзяць у Палац Незалежнасці, цяпер будуць бачыць новы экзэмпляр Чырвонай кнігі на цэнтральным, ганаровым месцы", - адзначыла Наталля Эйсмант. "І гэта будзе яшчэ адным напамінам аб тым, што мы павінны зберагчы", - рэзюмавала прэс-сакратар Прэзідэнта.

Таксама першы экзэмпляр пятага выдання Чырвонай кнігі быў перададзены ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі