Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дзяржатамнагляд разгледзіць усе рэкамендацыі еўрапейскіх экспертаў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС

Грамадства 09.08.2018 | 11:34

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржатамнагляд разгледзіць усе рэкамендацыі еўрапейскіх экспертаў па выніках партнёрскай праверкі рэзультатаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Аб гэтым паведаміла начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская сёння на прэзентацыі грамадскасці вынікаў партнёрскай праверкі рэзультатаў стрэс-тэстаў БелАЭС з удзелам кіраўніка групы еўрапейскіх экспертаў па партнёрскай праверцы Маркам Фоем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржатамнагляд разгледзіць усе рэкамендацыі, якія былі прапанаваны еўрапейскімі калегамі. Нам было прапанавана падысці вельмі разумна да гэтых рэкамендацый - у якім фармаце мы будзем выкарыстоўваць, распрацоўваць і пакладзём іх у аснову нашых мерапрыемстваў", - адзначыла Вольга Лугаўская.

"Рэкамендацыі, якія мы атрымалі па выніках партнёрскай праверкі, мелі для нас выключную каштоўнасць і вялікую важнасць, праведзена вельмі вялікая работа", - падкрэсліла начальнік Дзяржатамнагляду.

Атрыманыя рэкамендацыі будуць улічаны пры складанні нацыянальнага плана дзеянняў па ўзмацненні бяспекі Беларускай АЭС.

Беларусь у 2016 годзе добраахвотна правяла стрэс-тэсты АЭС з улікам спецыфікацыі ENSREG. Нацыянальны даклад па выніках стрэс-тэстаў быў накіраваны ў Еўракамісію і размешчаны ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў 2017 годзе, асноўны вывад - Беларуская АЭС устойлівая да ўзнікнення падзей, падобных да тых, што адбыліся на "Фукусіме" ў 2011 годзе. У час правядзення партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў Беларусь у сакавіку 2018 года наведала ўпаўнаважаная ENSREG група з 17 экспертаў з рэгулюючых органаў у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. У яе складзе былі прадстаўнікі Еўракамісіі, у якасці наглядальнікаў - прадстаўнікі МАГАТЭ, Расіі і Ірана.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.