Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2019, 13:27

Дзень роднай мовы пройдзе 21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы і прысвечанае 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Беларусі, 21 лютага адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ім плануюць прыняць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі,члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама яе старшыня - міністр замежных спраў Уладзімір Макей. "Выбар тэмы абумоўлены тым, што мова з'яўляецца важнай прыкметай нацыі, этнічнай самасвядомасці народа і важкім фундаментам дзяржаўнасці", - падкрэсліў Анатоль Глаз.

Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе азнаямленне з выстаўкай "Маніфест" Рэспублікі", якая прымеркавана да 100-годдзя абвяшчэння БССР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі