Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2021, 09:36

Дзень адкрытых дзвярэй у БДТУ пройдзе анлайн 23 студзеня

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень адкрытых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце пройдзе анлайн 23 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БДТУ.

"Пачатак трансляцыі ў 12.00. Яе можна паглядзець на YouTube-канале БДТУ. Пытанні можна прысылаць загадзя ў чат "Абітурыент БДТУ" ў Telegram", - гаворыцца ў паведамленні.

Заснаваны ў 1930 годзе ўніверсітэт рыхтуе кваліфікаваныя кадры для патрэб ключавых высокатэхналагічных галін нацыянальнай і сусветнай эканомікі. За ўсю гісторыю развіцця ён падрыхтаваў больш за 100 тыс. спецыялістаў. Выпускнікі БДТУ паспяхова працуюць у сферах хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, кампазітных матэрыялаў, індустрыі інфармацыйных тэхналогій, праграмавання і кібербяспекі, глабальных геаінфармацыйных сістэм, лясной гаспадаркі і глыбокай перапрацоўкі драўніны, прамысловых будаўнічых матэрыялаў, біятэхналогій і лекавых сродкаў, паліграфіі, аўтаматызацыі і робататэхнікі, забеспячэння нацыянальнай экалагічнай бяспекі, эканомікі, электроннага маркетынгу.

Сярод выпускнікоў універсітэта - вядомыя вучоныя, акадэмікі, лаўрэаты дзяржаўных прэмій, міністры, кіраўнікі буйных вытворчых аб'яднанняў і прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі