Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2021, 17:46

ДПК: візіт міжнародных дэлегацый важны для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі на граніцы

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт міжнародных дэлегацый з'яўляецца важнай умовай для аб'ектыўнай ацэнкі таго, што адбываецца на беларуска-польскай граніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Сёння дэлегацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа прыбылі на беларуска-польскую граніцу ў стыхійны лагер бежанцаў, каб азнаёміцца з рэальнай сітуацыяй, сустрэцца з людзьмі, якія знаходзяцца ў крытычнай сітуацыі, а таксама даставіць гуманітарную дапамогу.

"Прадстаўнік УВКБ ААН у Беларусі Мулусеу Мамо і кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Махым Аразмухамедава адзначылі, што занепакоены становішчам людзей у гэтым лагеры, а таксама выказалі гатоўнасць аказваць садзейнічанне ва ўрэгуляванні крызісу з улікам захавання правоў чалавека. У сваю чаргу бежанцы расказалі міжнародным прадстаўнікам, чаму вырашылі заставацца на лініі граніцы, нягледзячы на цяжкія ўмовы, і заклікалі дапамагчы ім падаць прашэнні аб прадастаўленні прыстанішча на тэрыторыі ЕС", - расказалі ў ДПК.

У ведамстве дадалі: "Візіт міжнародных дэлегацый з'яўляецца важнай умовай для аб'ектыўнай ацэнкі таго, што адбываецца на беларуска-польскай граніцы, а таксама выпрацоўкі канструктыўных рашэнняў па ўрэгуляванні крызісу з улікам міжнароднага вопыту і зыходзячы з інтарэсаў людзей".

На гэты час на лініі граніцы знаходзяцца больш за 2 тыс. бежанцаў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Умовы надвор'я, няхватка ежы і вады ствараюць пагрозу фізічнаму стану людзей, якія шукаюць абароны ў краінах ЕС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі