Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 18:03

Дэпутат: моладзь імкнецца абмяркоўваць і вырашаць рэальныя праблемы

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь імкнецца абмяркоўваць і вырашаць рэальныя праблемы. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Андрэй Злотнікаў па выніках тэматычнай дыскусіі "Чалавек - вышэйшая каштоўнасць сацыяльнай дзяржавы", якая прайшла ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

Тэматычная дыскусія стала працягам праведзеных у Гомельскай вобласці дыялогавых пляцовак па праблемах канстытуцыйных змяненняў, мясцовага кіравання і самакіравання, адукацыі, маладзёжнай палітыкі. "Праведзены адкрыты і канструктыўны дыялог прадэманстраваў крэатыўнасць і ініцыятыўнасць моладзі, імкненне абмяркоўваць і вырашаць рэальныя праблемы, цвяроза ацэньваючы існуючую ў грамадстве сітуацыю", - сказаў Андрэй Злотнікаў.

Паводле яго, маладых людзей цікавяць пытанні гендарнай роўнасці, сямейныя каштоўнасці, непакоіць выкарыстанне недзяржаўнай сімволікі. Разам з тым яны нацэлены не словам, а справай уносіць уклад у развіццё краіны. Так, частка маладзёжных ініцыятыў датычылася работы валанцёрскіх атрадаў на помніках архітэктуры, якія патрабуюць аднаўлення. Маладыя людзі таксама зацікаўлены ў актывізацыі патрыятычнай работы з наведваннем гераічных мясцін, у ліку якіх мемарыяльны комплекс Ала ў Светлагорскім раёне.

"Высокая гатоўнасць маладых людзей удзельнічаць у сацыяльна значных праектах патрыятычнай і гісторыка-культурнай накіраванасці сведчыць аб усведамленні недапушчальнасці перапісвання гісторыі і маніпулявання свядомасцю моладзі", - рэзюмаваў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі