Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 12 верасня месцамі магчымы навальніцы, ноччу ў многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы, з-за чаго аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палавіне часам будуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 7 па ўсходзе да плюс 16 па захадзе. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль, па ўсходняй палавіне - да плюс 25.-0-