Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2020, 13:01

Дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджлівае надвор'е захаваецца да канца тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Тэмпературны рэжым, які ўсталяваўся ў рэспубліцы, на 2-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму для гэтых чысел ліпеня і больш адпавядае трэцяй дэкадзе мая. Асабліва холадна ў ранішнія гадзіны. Так, мінулай ноччу мінімальная тэмпература была 7-13 градусаў цяпла", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 10 ліпеня, у начныя гадзіны ў многіх раёнах яшчэ захаваецца ўплыў халаднаватых паветраных мас, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём - воблачна з праясненнямі. У другой палавіне ночы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Менш дажджоў будзе па паўднёвым усходзе рэспублікі - у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Ноччу і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы ўмераны, раніцай і днём па паўночным захадзе Беларусі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-12 градусаў цяпла, толькі па захадзе краіны ў шчыльных воблаках будзе цяплей - плюс 13-15, днём - 19-24 вышэй за нуль, па поўдні - 25-28 градусаў цяпла.

У суботу, 11 ліпеня, будзе адчувацца ўплыў цёплых паветраных мас і актыўных франтальных раздзелаў, якія прынясуць шмат воблакаў і дажджоў, у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём пры навальніцах моцны парывісты. Ноччу будзе ад 13 да 20 градусаў цяпла. Днём чакаецца 22-28 са знакам плюс у паўночна-заходніх раёнах, на паўднёвы ўсход краіны ненадоўга зазірне 30-градусная гарачыня.

У нядзелю, 12 ліпеня, праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту, услед за якім з паўночнага захаду Еўропы пачне распаўсюджвацца халодная паветраная маса. Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, днём - 13-20 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе краіны будзе яшчэ цёпла: ноччу - плюс 16-19, днём - 21-28 вышэй за нуль.

У першай палавіне наступнага тыдня Беларусь застанецца пад уплывам атмасферных франтоў і халоднай паветранай масы, сфарміраванай у паўночных шыротах. Будзе холадна, шмат воблакаў і дажджоў. Вецер паўночны ўмераны. Тэмпература паветра на вяршыні лета, 15 ліпеня, ноччу складзе 8-15 градусаў цяпла, днём - 14-20 вышэй за нуль, у асобных раёнах пры працяглых праясненнях сонца зможа праграваць паветра да плюс 23. Такі тэмпературны фон будзе на 2-5 градусаў ніжэй за кліматычную норму ў гэтым месяцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі