Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Белаш у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказала аб асноўных мерах падтрымкі сем'яў з дзецьмі ў Беларусі.
Прадстаўнік Мінпрацы падкрэсліла, што асноўныя меры падтрымкі сем'яў з дзецьмі выбудаваны як на рэспубліканскім, так і рэгіянальным узроўні. "У ліку асноўных мер знаходзіцца матэрыяльная падтрымка - сістэма дзяржаўных дапамог, усяго 11 відаў выплат. Ёсць выплаты пры нараджэнні дзіцяці, штомесячныя выплаты, падтрымка сем'яў з дзецьмі старэйшымі за тры гады, якія па аб'ектыўных прычынах маюць патрэбу ў такой падтрымцы, бальнічныя па цяжарнасці і родах, аплатныя бальнічныя ў выпадку хваробы дзіцяці, маці або іншай асобы, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці. Далей ідуць гарантыі Працоўнага кодэкса. Тут мы гаворым і аб працоўных водпусках, і аб абароне занятасці, калі нельга адмовіць у заключэнні кантракта жанчыне, якая выхоўвае дзіця да трох гадоў або чакае нараджэнне дзіцяці. Таксама ў нас абавязкова прадаўжэнне кантракта да спаўнення дзіцяці пяці гадоў са згоды бацькоў. А яшчэ ёсць сацыяльныя водпускі, свабодныя ад работы дні, развіваецца дыстанцыйная занятасць, якаяможа мець камбінаваны характар", - расказала Святлана Белаш.
Што датычыцца аховы здароўя, то ў гэтай сферы таксама прысутнічаюць ільготы. "Прадугледжана бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзетак да трох гадоў, бясплатнае і льготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў і іншыя меры. Нельга забываць аб адукацыі, пачынаючы ад субсідзіравання дзяржавай утрымання дзіцяці ў дзіцячай дашкольнай установе. Паколькі бацькі аплачваюць толькі харчаванне ў перыяд наведвання дзіцем дзіцячага сада, а ўсё астатняе субсідзіруецца дзяржавай. Бацькоўская аплата складае ўсяго толькі 13-15 працэнтаў ад агульнай сумы ўтрымання дзіцяці ў дзіцячым садзе", - праінфармавала прадстаўнік Мінпрацы, адзначыўшы, што для сем'яў з двума дзецьмі, якія наведваюць дзіцячы сад, плата за ўтрыманне ва ўстанове яшчэ ніжэйшая, для шматдзетных сем'яў яна зніжаецца на 50 працэнтаў, а калі дзіцячы сад наведвае дзіця з інваліднасцю, бацькі наогул вызваляюцца ад платы.
Гаворачы пра школьнае харчаванне, Святлана Белаш нагадала, што вучні малодшых класаў атрымліваюць харчаванне бясплатна. Бясплатна атрымліваюць харчаванне ў школах таксама дзеці старэйшага ўзросту з малазабяспечаных, шматдзетных і іншых катэгорый сем'яў. "Нельга забываць аб пуцёўках у тым ліку ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, якія субсідзіруюцца дзяржавай. Гэта значыць, сістэма падтрымкі выбудавана па ўсіх напрамках. І гэта не хаатычны набор мер, а пэўны набор гарантый па кожным напрамку жыццядзейнасці сям'і", - падкрэсліла начальнік упраўлення.
Акрамя таго, паводле яе слоў, усе рэспубліканскія меры падтрымкі сем'яў з дзецьмі дапаўняюцца рэгіянальнымі. Пры гэтым у кожным рэгіёне ёсць свае мерапрыемствы. Напрыклад, ёсць розныя прэміі, якія ўстанаўліваюцца для заахвочвання мацярынства, выведзены дадатковыя выплаты на выпадак неабходнасці падтрымаць пэўную катэгорыю сем'яў.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту