Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лютага 2026, 11:20

Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У гэтыя хвіліны ўрадавая дэлегацыя накіроўваецца ў Маскву.

Як чакаецца, да пачатку пасяджэння адбудзецца сустрэча Аляксандра Турчына і старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна ў фармаце "сам-насам".

Як паведамлялі раней у Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, на парадку дня пасяджэння - абмеркаванне асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. У шэрагу спецыяльных пытанняў - наданне прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу "тавар Саюзнай дзяржавы", а таксама стварэнне прынцыпова новай структуры - Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы.

Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць запуску чыгуначных пасажырскіх зносін паміж прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі і Расіі, ходу работы па выпрацоўцы стратэгіі фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы, а таксама рэалізацыі канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі