Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2020, 13:54

Да +5°С чакаецца ў Беларусі 14 студзеня

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 5 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў аўторак, 14 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег), удзень істотных ападкаў не чакаецца. У асобных раёнах магчымы слабы туман. У начны і ранішні час на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі