Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2021, 15:13

Да -20°С чакаецца ў Беларусі ў сярэдзіне тыдня

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 20 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў сярэдзіне тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Снежань прадаўжае радаваць зімовым надвор'ем. Тэмпературны рэжым наблізіўся да кліматычнай нормы. Мінулай ноччу тэмпература паветра была 2-7 марозу, па поўначы Віцебскай вобласці паветра астывала да мінус 10. Амаль паўсюдна ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1-6 см, у паўночных раёнах месцамі - 11-15 см. У бліжэйшыя суткі пад уплывам франтальных раздзелаў снегу прыбавіцца", - расказалі ў Белгідрамеце.

fff2

У аўторак, 7 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень па ўсходзе краіны пройдзе снег, мокры снег, у паўднёва-ўсходніх раёнах - з дажджом. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні, уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 2-8 градусаў марозу, уначы па паўночным захадзе пры праясненнях - мінус 9-14, у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах - каля нуля.

У сераду і чацвер, 8-9 снежня, атмасферны ціск вырасце, узмоцніцца ўплыў халоднага скандынаўскага антыцыклону, пахаладае. Аблокаў стане менш, у многіх рэгіёнах абыдзецца без ападкаў. Толькі 8 снежня, у начны час па паўднёвым усходзе краіны, дзе яшчэ будзе адчувацца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, магчымы кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў марозу, месцамі - мінус 18-20, на поўдні - мінус 6-9. Удзень будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі - мінус 12-14. Такі тэмпературны фон будзе ў асноўным на 5-10 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.

У пятніцу, 10 снежня, надвор'е пачне мяняцца. Паветраныя масы і атмасферныя франты з Заходняй Еўропы ўнясуць свае карэктывы ў тэмпературны рэжым. Аслабеюць маразы, месцамі нават магчыма адліга ў дзённы час. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, удзень з дажджом). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў марозу, пры праясненнях - да мінус 14, у паўднёвых раёнах - мінус 1-3. Удзень будзе ад мінус 4 па поўначы да плюс 4 па паўднёвым усходзе краіны.

У бліжэйшыя выхадныя цёплае акіянічнае паветра прадоўжыць фарміраваць умовы надвор'я ў многіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Інтэнсіўна будзе раставаць снег. У суботу, 11 снежня, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, па паўднёвым захадзе - да мінус 6, удзень - ад мінус 3 да плюс 3.

У нядзелю, 12 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць змешаныя кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 4.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі