Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2021, 12:01

Да +17°С чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 14 красавіка

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 17 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 14 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам будуць ісці дажджы, у начны і ранішні час па заходніх раёнах магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 4 па захадзе да 17 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі