Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2021, 19:25

Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 сёння прыбыла ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) бязвыплатна паставіў дэксаметазон у таблетках і ампулах, які назначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю. Агульная сума пастаўкі – $387 280.

Медыкаменты будуць размеркаваны па стацыянарных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і выкарыстаны для лячэння як хворых на каранавірус, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.

Таксама па лініі ЮНІСЕФ да канца года плануецца чарговая пастаўка сродкаў індывідуальнай аховы для работы з пацыентамі з COVID-19 на агульную суму больш як $400 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі