12 кастрычніка, Маладзечна /Кар. Мінск/. Новы мурал, які атрымаў назву "Будучыня Беларусі ў тваіх руках", упрыгожыў жылы дом на вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне. Размешчаны ён у новым мікрараёне горада, дзе пражывае шмат маладых сем'яў, у тым ліку самая шматдзетная ў Маладзечне сям'я Ткачэнкаў, дзе выхоўваецца 12 дзяцей.
У адкрыцці аб'екта прыняў удзел першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" Аляксандр Лук'янаў.
"Для моладзі важна прыняць удзел у "Марафоне адзінства" не толькі ў розных актыўнасцях, але і пакінуць нешта памятнае для жамчужыны Мінскай вобласці - Маладзечна. Гэты ўнікальны арт-аб'ект, які прапанавалі стварыць маладыя людзі, нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы бачым тут рукі мамы, таты і дзіцяці - сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якія моладзь павінна захоўваць. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі, за будучыню якой усе мы адказваем", - адзначыў Аляксандр Лук'янаў.
Ён таксама расказаў, што на шляху "Марафону адзінства", які праедзе па гарадах Беларусі, з'явяцца падобныя муралы.
"Маладое пакаленне - гэта не проста будучыня краіны, але і яе сучаснасць. Ужо цяпер яно фарміруе аблічча нашай дзяржавы. Вельмі прыемна, што першай у рэспубліцы "Марафон адзінства" прымае маладзечанская зямля. Для Маладзечна арт-аб'ект застанецца памятным падарункам. Ён будзе нагадваць усім нам, што наша сіла ў адзінстве", - падкрэсліў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко.
Сям'я, у якой падрастаюць двайняты Мацвей і Цімафей, а таксама дачка Дамініка, жыве ў гэтым мікрараёне сем гадоў. Мама Юлія працуе ў сферы адукацыі, тата Яўген працуе на адным з прадпрыемстваў раёна. Яны вельмі любяць родны горад і будуць прывіваць гэту любоў сваім дзецям. "Хацелася б захаваць для нашых дзяцей свой горад і краіну прыгожымі, чыстымі і абавязкова мірнымі!" - адзначыла Юлія.
У 10.30 у фае чыгуначнага вакзала будзе прадстаўлена фотавыстава БЕЛТА "Беларусь. Узлёт", якая ўпершыню дэманструецца на публіцы. А ўжо ў 11.00 у фае пачнецца "Знакавая сустрэча". Госці і жыхары горада змогуць паразмаўляць з касманаўтам, Героем Беларусі Марынай Васілеўскай і касманаўтам, ураджэнцам Беларусі, Героем Расіі Алегам Навіцкім. Таксама на "Знакавай сустрэчы" ў Маладзечне будуць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет.
У адкрыцці аб'екта прыняў удзел першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" Аляксандр Лук'янаў.
"Для моладзі важна прыняць удзел у "Марафоне адзінства" не толькі ў розных актыўнасцях, але і пакінуць нешта памятнае для жамчужыны Мінскай вобласці - Маладзечна. Гэты ўнікальны арт-аб'ект, які прапанавалі стварыць маладыя людзі, нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы бачым тут рукі мамы, таты і дзіцяці - сімвалы традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якія моладзь павінна захоўваць. А трымаюць яны ў руках контуры Беларусі, за будучыню якой усе мы адказваем", - адзначыў Аляксандр Лук'янаў.
"Маладое пакаленне - гэта не проста будучыня краіны, але і яе сучаснасць. Ужо цяпер яно фарміруе аблічча нашай дзяржавы. Вельмі прыемна, што першай у рэспубліцы "Марафон адзінства" прымае маладзечанская зямля. Для Маладзечна арт-аб'ект застанецца памятным падарункам. Ён будзе нагадваць усім нам, што наша сіла ў адзінстве", - падкрэсліў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко.
Сям'я, у якой падрастаюць двайняты Мацвей і Цімафей, а таксама дачка Дамініка, жыве ў гэтым мікрараёне сем гадоў. Мама Юлія працуе ў сферы адукацыі, тата Яўген працуе на адным з прадпрыемстваў раёна. Яны вельмі любяць родны горад і будуць прывіваць гэту любоў сваім дзецям. "Хацелася б захаваць для нашых дзяцей свой горад і краіну прыгожымі, чыстымі і абавязкова мірнымі!" - адзначыла Юлія.
Ужо гатовы прызы, у тым ліку і запрашальныя білеты на канцэрт "Час выбраў нас" для самых актыўных удзельнікаў "Знакавай сустрэчы".-0-