Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БТПР за год выпусціла ў 16 вадаёмаў больш як 40 т рыбы

Грамадства 19.11.2019 | 14:20
Фота з архіва
Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў за 2019 год выпусціла ў 16 вадаёмаў больш за 40 т рыбы, паведамілі БЕЛТА ў БТПР.

Мерапрыемствы па зарыбленні рыбалоўных угоддзяў фонду запасу ў бягучым годзе ўжо завяршыліся. За кошт сродкаў БТПР, атрыманых ад выплаты членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў, праведзена зарыбленне возера Арэхаўскае і кар'ера Булькова ў Брэсцкай вобласці, возера Суя і вадасховішча Полацкае ў Віцебскай вобласці, вадасховішча Велікаборскае і возера Белае ў Гомельскай вобласці, вадасховішчаў Зэльвенскае і Яноўскае, сажалкі Маладзёжнай у Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, рыбу выпусцілі ў вадасховішчы Вілейскае, раку Цітаўка і сажалку Багушы ў Мінскай вобласці, а таксама вадасховішча Дняпрэц і Цяцерынскае, сажалкі паблізу населенага пункта Тупічына і ў гарадскім пасёлку Хоцімск у Магілёўскай вобласці.

У гэтыя вадаёмы выпушчана больш за 150 тыс. экзэмпляраў рознаўзроставага рыбапасадачнага матэрыялу і 285 тыс. лічынак розных відаў рыб: шчупак, сом, лінь, карп, белы амур і інш. Агульная вага рыбы склала больш за 40 т.

БТПР праводзіць зарыбленне вадаёмаў штогод, пачынаючы з 2014 года. За апошнія шэсць гадоў у вадаёмы краіны, якія адносяцца да фонду запасу рыбалоўных угоддзяў, за кошт сродкаў БТПР паселена больш за 200 т, або амаль 900 тыс. рыб розных відаў (шчупак, сом, сцерлядзь, лінь, белы амур, карп і інш.) . Таксама ў гэтыя вадаёмы выпушчана больш за 2,5 млн лічынак шчупака і сома.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.