Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Брыфінг аб новых падыходах па прадастаўленні арэнднага жылля пройдзе 12 чэрвеня ў БЕЛТА

Грамадства 11.06.2019 | 11:20

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брыфінг аб новых падыходах па прадастаўленні арэнднага жылля дзяржаўнага жыллёвага фонду адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 12 чэрвеня ў 11.00.

Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса прынята 4 мая 2019 года. Прынцыповым новаўвядзеннем з'яўляецца сістэматызацыя шэрага прававых нарматыўных актаў, прынятых за апошнія гады ў сферы жыллёвых праваадносін. З галоўных момантаў новай рэдакцыі можна вылучыць карэкціроўку пытанняў рэгулявання арэнднага жылля, платы за жыллёва-камунальныя паслугі, сацыяльнай абароны ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На брыфінгу намеснік начальніка аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Вольга Герман раскажа пра новыя падыходы па прадастаўленні арэнднага жылля, пераводзе арэнднага жылля ў сацыяльнае, а таксама пра льготы і гарантыі ў жыллёвай сферы.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-00-58, (029) 679-66-75, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Бяспечныя паводзіны ў час масавых мерапрыемстваў Калі вы апынуліся ў агрэсіўным або напалоханым натоўпе