Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2020, 13:22

БРСМ арганізаваў работу гарачых тэлефонных ліній па дастаўцы пажылым мінчанам вады

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізаваў работу гарачых тэлефонных ліній па дастаўцы пажылым мінчанам вады, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Аляксандра Ганчарова.

"Валанцёры БРСМ "Добрае сэрца" дапамогуць адзінока пражываючым пажылым грамадзянам Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы з дастаўкай пітной вады. Заяўкі можна пакінуць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва альбо пазваніць на гарачую лінію БРСМ. Затым нашы валанцёры закупяць і даставяць пітную ваду адзінока пражываючым грамадзянам", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Акрамя таго, будуць арганізаваны дзяжурствы валанцёраў у пунктах прывозу пітной вады. "Нашы добраахвотнікі дапамогуць пажылым людзям і мамам з дзецьмі даставіць ваду непасрэдна да кватэры", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Як чакаецца, у гэтай рабоце будуць задзейнічаны амаль 50 валанцёраў.

Нумары гарачых ліній: Фрунзенскі раён - 204-40-91 (БРСМ) і 396-98-01 (ТЦСАН). Маскоўскі раён - 200-85-50 (БРСМ) і 372-25-26 (ТЦСАН).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі