Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2021, 17:58

Больш за 500 званкоў паступіла ў І паўгоддзі на прамыя тэлефонныя лініі КДК

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 званкоў паступіла ў першым паўгоддзі 2021 года на прамыя тэлефонныя лініі і гарачыя тэматычныя лініі Камітэта дзяржкантролю і яго тэрытарыяльных органаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал КДК.

Атрыманая інфармацыя выкарыстоўвалася пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў, а таксама накіроўвалася ў выканаўчыя органы для аператыўных мер рэагавання.

Тэмы тэлефонных ліній выбіраліся найбольш актуальныя: своечасовасць выплаты зарплаты; даступнасць рынкаў для вытворцаў сельгаспрадукцыі; недахопы ва ўтрыманні аб'ектаў дашкольнай адукацыі; звышнарматыўнае будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальны рамонт будынкаў; якасць аказання паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення; узаемаадносіны грамадзян з лізінгавымі і мікрафінансавымі арганізацыямі.

"Пытанні парушэнняў працоўнага заканадаўства і тэрмінаў выплаты заработнй платы па-ранейшаму не страчваюць актуальнасці. Так, на анлайн-панэль зваротнай сувязі з грамадзянамі "Скажы НЕ зарплаце ў канверце", размешчаную ў красавіку на сайце Камітэта дзяржкантролю, паступіла больш за 100 паведамленняў. Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў інфармацыя часткова пацвердзілася. Напрыклад, у адной з гаспадарак Навагрудскага раёна ўстаноўлены парушэнні вядзення бухгалтарскага ўліку, выплаты заработнай платы, заканадаўства аб ахове працы", - адзначылі ў КДК.

На тэлефон даверу КДК у першым паўгоддзі паступіла каля 30 званкоў па пытаннях росту цэн на лекавыя прэпараты і прадукты харчавання; непрыняцця камунальнымі службамі мер па расчыстцы снегу, рамонце даху; адсутнасці стабільнага водазабеспячэння ў сельскіх населеных пунктах у вясенне-летні перыяд; затрымкі выплаты заработнай платы і адпускных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі