ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 09:32

Больш за 400 тыс. чалавек запісаны ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі на вакцынацыю ад COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаны больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача РЦГЭГЗ Ірына Глінская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Колькасць жадаючых засцерагчыся з дапамогай вакцынацыі цяпер вялікая. Для дасягнення мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасці", - адзначыла Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 296 тыс. чалавек, больш за 137 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя падрыхтавана інфармацыйная кампанія, якая заклікае да вакцынацыі ад каранавіруса. Так, напрыклад, сацыяльныя ролікі будуць трансліравацца па тэлебачанні, яны нацэлены як на ўсвядомленае фарміраванне індывідуальнага імунітэту, так і на стварэнне калектыўнага. "Асноўны пасыл усёй кампаніі - абараняючы сябе, вы робіце асабісты ўклад, каб спыніць пандэмію каранавіруса", - сказала Ірына Глінская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі