Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 09:38

Больш за 2,4 тыс. адзінак сельгастэхнікі трэба адрамантаваць аграрыям Гомельскай вобласці

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўнакамплектную сельскагаспадарчую тэхніку, вузлы і агрэгаты, якія патрабуюць рамонту, неабходна здаць на спецыялізаваныя прадпрыемствы да 10 снежня. Такую задачу паставіў аграрыям рэгіёна памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ на семінары ў Калінкавіцкім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Тэлеграм-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Усяго да пачатку палявых работ неабходна правесці рамонт крыху больш як 2,4 тыс. адзінак рознай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. "У адпаведнасці з распрацаваным аблсельгасхарчам графікам штотыднёва неабходна рамантаваць каля 200 адзінак тэхнікі, з якой амаль паловіна - трактары", - удакладняецца ў паведамленні. Паводле даных на сённяшні дзень, на рамонтныя прадпрыемствы вобласці пастаўлена 116 адзінак сельгастэхнікі, 182 вузлы і агрэгаты да яе.

У рэгіёне завяршаюць пастаноўку складанай сельгастэхнікі на працяглае захоўванне. Высокі працэнт гэтай работы забяспечаны на аграпрадпрыемствах Брагінскага, Калінкавіцкага, Акцябрскага, Чачэрскага, Хойніцкага, Светлагорскага, Рагачоўскага, Мазырскага, Рэчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі