Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2022, 11:25

Больш за 200 закрытых участкаў для галасавання працуюць ва ўстановах аховы здароўя

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 закрытых участкаў для галасавання на рэферэндуме працуюць сёння ва ўстановах аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"Механізм галасавання пацыентаў з COVID-19, якія знаходзяцца ў бальніцах, у нядзелю такі: члены камісіі, апрануўшы СІА (касцюмы, рэспіратары, шчыткі, пальчаткі), уваходзяць у чырвоную зону - аддзяленне ў стацыянары, дзе знаходзяцца пацыенты з каранавірусам. Галасаванне пацыентаў з COVID-19, якія знаходзяцца на амбулаторным лячэнні (па іх заяве), праводзіцца па месцы пражывання - да іх прыйдуць члены камісіі са скрыняй для галасавання", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, арганізавана работа медработнікаў на ўсіх участках для галасавання.

Сёння таксама арганізавана дзяжурства ў арганізацыях аховы здароўя найбольш падрыхтаваных спецыялістаў, узмоцнены прыёмныя аддзяленні бальнічных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі