2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,1 тыс. адзінак спецыяльнай тэхнікі ўстараняюць наступствы снегападу па ўсёй краіне. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
У многіх раёнах Беларусі прайшоў моцны снегапад, які суправаджаўся ўзмацненнем ветру да 15-18 м/с. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на працягу дня таксама чакаецца выпадзенне снегу і мокрага снегу, а на захадзе магчымы дождж. Месцамі будзе назірацца слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца.
З раніцы на вуліцах краіны працуе 1129 адзінак спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 351 пескараскідальнік і солераскідальнік, 669 снегаўборачных машын, 109 машын для пагрузкі і вывазу снегу, а таксама іншая тэхніка.
Больш за 3,3 тыс. работнікаў ЖКГ ачышчаюць ад снегу і пасыпаюць пясчана-салянымі сумесямі вуліцы, тратуары і дваровыя тэрыторыі.
У першую чаргу расчышчаюцца праезды для грамадскага транспарту і прыпыначныя пункты. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пад'ездам да ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, выхадам з пад'ездаў, тратуарам уздоўж дамоў і кантэйнерных пляцовак для вывазу смецця.
У МЖКГ заклікалі ўладальнікаў аўтамабіляў не загрувашчваць праходы і ўезды ў двары, не пакідаць машыны на праезнай частцы на працяглы час. Аўтаўладальнікаў просяць выконваць свой абавязак па расчыстцы снегу вакол аўтамабіля на адлегласці не меншай за 1 метр. -0-