Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 100 дакументаў у Беларусі будуць зменены з прыняццем Жыллёвага кодэкса

Грамадства 20.06.2019 | 15:03

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыняцце новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса ў Беларусі запатрабуе ўнясення змяненняў у больш як 100 дакументаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Вельмі вялікі пералік нарматыўных прававых актаў падлягае змяненню ў сувязі з прыняццем Жыллёвага кодэкса. Усё, што супярэчыць кодэксу, падлягае альбо карэкціроўцы, альбо адмене", - адзначыў Андрэй Рамашка.

У прыватнасці, уносяцца змяненні і дапаўненні ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг". Папраўкі канкрэтызуюць віды ЖКП, крытэрыі іх якасці, правы і абавязкі спажыўцоў і пастаўшчыкоў гэтых паслуг, што пашырае магчымасці грамадзян для абароны сваіх правоў. Чакаецца, што восенню дэпутаты прымуць праект дакумента ў другім чытанні. Будзе адменены ўказ нумар 538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў".

Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса прынята ў Беларусі 4 мая. Прынцыповым новаўвядзеннем з'яўляецца сістэматызацыя шэрага прававых нарматыўных актаў, прынятых за апошнія гады ў сферы жыллёвых праваадносін. З галоўных момантаў можна вылучыць карэкціроўку пытанняў рэгулявання арэнднага жылля, платы за жыллёва-камунальныя паслугі, сацыяльнай абароны ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У тым ліку навацыі закранулі кіраванне агульнай маёмасцю сумесных домаўладанняў, дзейнасць таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).