Сцяг Панядзелак, 4 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2026, 12:26

Больш як 400 фур чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу

Фота з архіва
Фота з архіва
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уезду ў Польшчу на граніцы чакаюць больш як 400 грузавых транспартных сродкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"Найбольшыя чэргі грузавых аўтамабіляў фіксуюцца на польскім напрамку. Перад пунктам пропуску "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") уезду чакаюць 310 фур, перад "Баброўнікамі" (сумежны "Бераставіца") - 105. За суткі супрацоўнікі гэтых пагранпераходаў аформілі 16 працэнтаў транспартных сродкаў ад нормы", - адзначылі ў беларускім пагранічным ведамстве.

На літоўскім напрамку фіксуецца нязначная колькасць грузавікоў, якія едуць у Еўрасаюз.

Чэргі легкавушак зафіксаваны толькі на ўезд у Польшчу. Найбольшая колькасць перад пагранпераходам "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") - 330 аўто. Сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 22 працэнты транспарту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі