Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абітурыенты могуць праверыць свае веды па 14 вучэбных дысцыплінах не выходзячы з дому дзякуючы дыстанцыйнаму рэпетыцыйнаму тэсціраванню (ДРТ). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
"Паспяховы на экзамене той, хто не адмаўляе сабе ў ведах. Пры гэтым вельмі важна разумець, наколькі гэтыя веды трывалыя і ці грунтоўныя яны, - адзначыў Дзмітрый Міронаў. - Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прадастаўляе выпускнікам і абітурыентам яшчэ адну магчымасць праверыць узровень сваіх ведаў па вучэбных дысцыплінах - гэта дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне".
Паводле слоў дырэктара РІКВ, такое тэсціраванне мае шэраг пераваг. Напрыклад, усе жадаючыя могуць прайсці тэст па 14 вучэбных прадметах на рускай мове і (або) беларускай мове. "Зрабіць гэта можна непасрэдна дома за камп'ютарам у любы час і дзень. Тэсты можна праходзіць не адзін раз, і кожны раз гэта будзе бясплатна. Час на выкананне тэста не абмежаваны. Рэзультат выканання стане вядомы ўдзельніку адразу ж пасля заканчэння работы", - дадаў ён.
Акрамя таго, Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў забяспечана хуткая дапамога для работы над памылкамі: кожнаму абітурыенту будзе прадастаўлена тэматычнае кансультаванне, якое ўключае аўтарскае рашэнне ўсіх заданняў, правільныя адказы, спасылкі на раздзелы праграм і параграфы навучальных дапаможнікаў, дзе знаходзіцца правяраемы вучэбны матэрыял.
"Як бачым, ДРТ сапраўды вельмі зручны і важны памочнік у падрыхтоўцы да экзаменаў. Аднак падкрэслю, што пры ўсіх плюсах ДРТ не замяняе рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ). Найбольш поўнае уяўленне аб тэматыцы, формах і тыпах тэставых заданняў, што будуць прапанаваны на ЦЭ і ЦТ, даюць усё ж такі тры этапы РТ. Менавіта ўдзельнікі рэпетыцыйнага тэсціравання атрымліваюць шанц акунуцца ў атмасферу, аналагічную той, якая будзе на выпускных і ўступных іспытах", - рэзюмаваў Дзмітрый Міронаў.-0-