7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары краіны прадоўжаць атрымліваць задавальненне ад летняй цеплыні, пры гэтым кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму будуць актуальны, але толькі ў пачатку наступнага тыдня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Пасля непрацяглага перыяду прахалоды, у бліжэйшы час да нас зноў пачне вяртацца цеплыня. Але як гэта ні сумна, жнівень - гэта час, калі прырода пачынае нам нагадваць пра набліжэнне асенняга сезона. Таму, як і належыць заключнаму летняму месяцу, ночы ўжо будуць станавіцца даўжэйшымі і халаднейшымі, а вось удзень паветра яшчэ будзе інтэнсіўна прагравацца. Не абмінуць нас і дажджы. Пры гэтым размяркоўвацца па тэрыторыі краіны яны будуць нераўнамерна. Месцамі не выключаны навальніцы", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 8 жніўня, уначы будзе без ападкаў, удзень пераважна па паўночнай палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 19 градусаў па поўначы да плюс 26 градусаў па поўдні.
У суботу, 9 жніўня, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 21-28.
У нядзелю, 10 жніўня, уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 22-28 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 30.
"Захавае цёплыя тэндэнцыі жнівень і на наступным рабочым тыдні. Таму жыхары нашай краіны прадоўжаць атрымліваць задавальненне ад летняй цеплыні. Пры гэтым кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму яшчэ будуць актуальны, але толькі ў пачатку тыдня. Найбольш інтэнсіўныя дажджы, месцамі з навальніцамі і моцным парывістым ветрам, прагназуюцца ў панядзелак, калі Беларусь апынецца пад уплывам франтальнага раздзелу з Заходняй Еўропы. У аўторак, грэбень высокага ціску пачне выцясняць за межы краіны франтальны раздзел, ачысціць неба ад воблакаў і ўжо да серады ападкі спыняцца", - адзначылі ў Белгідрамеце.
У панядзелак, 11 жніўня, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень пераважна па паўночна-ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы месцамі пройдуць моцныя дажджы, удзень у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 18-25.
У аўторак, 12 жніўня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-27 градусаў цяпла.
У сераду, 13 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў цяпла, днём - плюс 21-28.
"Будуць нагадваць пра набліжэнне восені і ранішнія туманы", - дадалі сіноптыкі.-0-