Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е ў пачатку лістапада прадоўжыла асеннюю вегетацыю азімых культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Цёплае надвор'е ў першай дэкадзе лістапада прадоўжыла асеннюю вегетацыю азімых культур. Збожжавыя, пасеяныя да 20 верасня, месцамі да 25 верасня, раскусціліся, утварыўшы на адной расліне ў сярэднім 1-4 парасткі. На больш позніх пасевах адзначаецца трэці ліст і ўсходы. Візуальныя ацэнкі стану азімых у асноўным добрыя, месцамі у Віцебскай і Гомельскай абласцях - здавальняючыя", - адзначылі ў Белгідрамеце.
Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, па меры паніжэння тэмпературнага рэжыму расліны будуць праходзіць стадыю загартоўкі - важны этап падрыхтоўкі да зімоўкі.-0-