Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2022, 15:26

Белгідрамет: чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру аб'яўляецца вельмі рэдка

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру аб'яўляецца вельмі рэдка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. На большай частцы тэрыторыі краіны вецер чакаецца парывамі да 25-27 м/с. Паводле даных сіноптыкаў, цяпер парывы ветру па Беларусі дасягаюць 26 м/с, у Мінску - 22 м/с.

"Чырвоны ўзровень небяспекі мае на ўвазе, што надвор'е ўяўляе рэальную пагрозу для насельніцтва і эканомікі. Яго аб'яўляюць нячаста. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў летні сезон з-за экстрэмальнай гарачыні. У прыватнасці, апошні раз чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлялі мінулым летам, калі тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны перавышала плюс 35 градусаў. У снежні 2020 года яго аб'яўлялі з-за галалёду. У сувязі з моцным ветрам чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўляюць вельмі рэдка, у апошнія гады такога, здаецца, не было", - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння беларусам рэкамендуюць не стаяць паблізу няўстойлівых канструкцый, не ставіць аўтамабілі паблізу дрэў і па магчымасці заставацца дома. У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца ветранае надвор'е.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі