Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 11:13

"Белавія" запускае новы рэйс у Ізраіль па змененым маршруце

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" запускае новы рэйс у Ізраіль па змененым маршруце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Новы рэйс Мінск - Тэль-Авіў - Мінск будзе выконвацца з тэхнічнай пасадкай у Баку для дазапраўкі. Пачатак палётаў стартуе 2 чэрвеня па чацвяргах і нядзелях.

У чацвер вылет з Мінска плануецца ў 11.50, прылёт у Тэль-Авіў - у 20.30. Вылет з Тэль-Авіва будзе ў 21.30, прылёт у сталіцу Беларусі - у 6.15.

У нядзелю вылет з Мінска запланаваны на 13.20, прыбыццё ў Тэль-Авіў - у 22.00. Вылет з Тэль-Авіва будзе ў 23.00, прыбыццё ў Мінск - у 7.45. Час аэрапортаў пазначаны мясцовы.

У авіякампаніі адзначаюць, што рэйсы па маршруце Мінск - Тэль-Авіў - Мінск, апублікаваныя ў сістэме раней (без дазапраўкі ў Баку), адмяняюцца з 1 чэрвеня 2022 года па 23 сакавіка 2023 года ў сувязі з закрыццём для палётаў часткі паветранай прасторы Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі