Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 19:55

"Белавія" прадаўжае спыненне рэйсаў па некаторых напрамках

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прадаўжае спыненне рэйсаў па некаторых напрамках. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце авіяперавозчыка, паведамляе БЕЛТА.

Спыненне палётаў прадоўжана па наступных напрамках: Расія - па 14 жніўня (Краснадар, Сочы - па 15 жніўня, Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - па 24 кастрычніка); Вена, Ларнака, усе пункты Казахстана - па 15 жніўня; Рыга - па 16 жніўня; усе пункты Грузіі - па 31 жніўня; Ашхабад - па 1 верасня.

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі