Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2019, 19:15

Беларускія адвакаты 26 чэрвеня правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты Беларусі 26 чэрвеня правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян. Акцыя прымеркавана да Дня стварэння адвакатуры Беларусі, якой споўніцца 97 гадоў, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.

Бясплатныя кансультацыі будуць праходзіць ва ўсіх адвакацкіх арганізацыях краіны. Адвакаты растлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.

Такія мерапрыемствы па рашэнні савета БРКА праводзяцца ў краіне рэгулярна. Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для маламаёмных у гэтым годзе адвакаты таксама правядуць 1 кастрычніка - з нагоды Дня пажылых людзей і 29 лістапада - з нагоды Дня юрыста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі