Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2020, 15:17

Беларускае грамадства не прымае насілля, і правакатары вядуць гульню на гэтым - Пярцоў

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае грамадства не прымае насілля, і правакатары вядуць гульню на гэтым, дабіваючыся сілавых сутыкненняў з праваахоўнікамі. Такое меркаванне выказаў дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Хлопцы і дзяўчаты становяцца "мясам": перад імі становяцца правакатары, якія маюць вопыт пратэсных дзеянняў, не баяцца міліцыі і АМАП, яны наносяць першы ўдар, а потым хутка ўцякаюць. І тады пад раздачу ўжо трапляюць тыя самыя хлопцы і дзяўчаты з палымянымі вачамі. У выніку з'яўляецца крывавая карцінка, эмацыянальны фон, які закранае пачуцці маці, простых грамадзян. У нас такое грамадства, якое не прымае насілля, нам гэта агідна, і на гэтым зрабілі гульню", - так апісаў пратэсныя акцыі Уладзімір Пярцоў.

На думку старшыні Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева, беларускае грамадства пачалі "апрацоўваць" з прыходам у краіну каранавіруса, каб падарваць у насельніцтва давер да ўлады. "Гэтыя ўсе Telegram-каналы, мэсэнджары, так званыя новыя медыя, планамерна і мэтанакіравана працавалі на тое, каб выклікаць у людзей пачуццё ўнутранай трывогі, неабароненасці. Наступным этапам стала выклікаць пачуццё агрэсіі. І такое пачуццё агрэсіі, на жаль, выклікалі і ў часткі пратэстуючых, і ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі