Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2022, 15:08

Беларусі цікавы вопыт Расіі ў галіне прымянення сучасных тэхналогій пры зваротах грамадзян

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі цікавы вопыт Расіі ў галіне прымянення сучасных тэхналогій пры зваротах грамадзян. Аб гэтым у час наведвання Курскай вобласці заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінсувязі.

З 23 па 26 чэрвеня ў расійскім рэгіёне праходзіць XXI​ Міжрэгіянальны аптова-рознічны кірмаш "Курскі Карэнскі кірмаш - 2022".

Канстанцін Шульган адзначыў, што для беларускага боку цікавы вопыт расійскіх калег, у прыватнасці, у сферы работы са зваротамі грамадзян, давядзення інфармацыі і пабудовы аптымальнай для насельніцтва сістэмы з улікам развіцця сучасных каналаў камунікацыі.

Карэнскі кірмаш - маштабная падзея з насычанай дзелавой праграмай.

Работа беларускай дэлегацыі пачалася з наведвання шматфункцыянальнага цэнтра па прадастаўленні дзяржаўных і муніцыпальных паслуг, цэнтра кіравання рэгіёнам, маніторынгавага цэнтра Камітэта рэгіянальнай бяспекі Курскай вобласці.

У рамках візіту запланавана правядзенне шэрага дзелавых сустрэч, удзел у круглым стале "Імпартазамяшчэнне. Пераход на айчынныя сэрвісы ў лічбавай эканоміцы" секцыі "Разумны горад. Камфортнае асяроддзе. Інтэлектуальныя сістэмы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі