Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусь прапануе Узбекістану актывізаваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў

Грамадства 12.06.2018 | 15:43

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Узбекістану актывізаваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з парламенцкай дэлегацыяй Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Нігмацілой Юлдашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч выказаўся за актывізацыю супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. "Не ўсе пытанні мае сэнс вырашаць са сталіц", - упэўнены ён.

Спікер закрануў таксама пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. На яго думку, работу ў частцы яе пашырэння неабходна актывізаваць. На гэты момант размова ідзе аб 11 праектах пагадненняў, у тым ліку па сацыяльна-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, турызме.

У час перагавораў парламентарыі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамкааперацыі. Закраналіся пытанні сумеснай вытворчасці трактарнай, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай тэхнікі. Асобна абмяркоўвалася работа ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" на рынку Узбекістана. У мінулым годзе было пастаўлена 109 самазвалаў, у І квартале 2018-га - ужо 35 адзінак тэхнікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".