Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 студзеня 2019, 12:54

Беларусь і Венгрыя маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы супрацоўніцтва ў сферы турызму абмеркавалі міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук і міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Петэр Сіярта выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі ў сферы спорту і турызму будзе і далей умацоўвацца. Гэтаму магло б пасадейнічаць павелічэнне авіярэйсаў паміж сталіцамі дзвюх краін. Новыя магчымасці для падарожнікаў адкрывае 30-дзённы тэрмін бязвізавага рэжыму ў Беларусі. Мэтазгодным з'яўляецца ўмацаванне сувязей паміж спецыялізаванымі венгерскімі і беларускімі ВНУ. Петэр Сіярта запрасіў беларускіх калег прыняць удзел у міжнароднай турыстычнай выставе ў Будапешце.

Паводле слоў Сяргея Кавальчука, патэнцыял адносін дзвюх краін у сферы турызму закладзены вялікі, але ён пакуль не выкарыстоўваецца ў поўнай меры. "Беларусаў па-ранейшаму цікавяць хараство Венгрыі, многія нашы грамадзяне з ахвотай ездзяць у вашу краіну, але ўзаемны паток любіцеляў падарожжаў можна і трэба павялічваць", - падкрэсліў ён і запрасіў Петэра Сіярта на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі