Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лістапада 2021, 19:29

Беларусь і Расія актывізуюць барацьбу з транснацыянальнай злачыннасцю

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў рамках рабочай паездкі ў Беларусь старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін і першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Алег Шандаровіч правялі трохбаковую сустрэчу з удзелам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксея Волкава, паведамілі БЕЛТА ў СК.

Алег Шандаровіч падзяліўся вопытам узаемадзеяння следчых і экспертаў, а таксама абазначыў найбольш запатрабаваныя даследаванні, што назначаюцца для расследавання розных катэгорый злачынстваў. Удзельнікі сустрэчы заявілі аб гатоўнасці прадаўжаць абмен навуковым вопытам, укараняць у практыку станоўчыя напрацоўкі ў галіне экспертных даследаванняў як Расіі, так і Беларусі ў мэтах павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі