Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 кастрычніка 2022, 09:02

Беларусь і Пакістан абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы дзяржаўнага аўдыту

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца правёў сустрэчу з Генеральным аўдытарам Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мухамадам Гондалам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё дыялогу ў сферы дзяржаўнага аўдыту ў двухбаковым фармаце, а таксама ў рамках профільных міжнародных арганізацый. У ходзе размовы Андрэй Мяцеліца перадаў пісьмо старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі з праектам міжведамаснага мемарандума аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі