Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2019, 15:16

Беларусь і Латвія прапрацоўваюць пытанні перавозкі балельшчыкаў у час ЧС-2021 па хакеі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Латвія прапрацоўваюць пытанні перавозкі балельшчыкаў у час чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць абедзве краіны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Андрэй Іваноў пасля пасяджэння рабочай групы па транспарце латвійска-беларускай міжурадавай камісіі па пытаннях эканамічнага, прамысловага, навуковага і тэхнічнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння абмяркоўвалі падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Разглядалі пытанні перавозкі пасажыраў, узаемадзеяння на ўзроўні мытных і пагранічных ведамстваў. Магчыма, будуць нейкія льготы пры перасячэнні граніцы, прапрацоўваем розныя варыянты. Зробім усё магчымае, каб граніцу можна было перасекчы без праблем і каб балельшчыкі адчувалі сябе камфортна", - сказаў Андрэй Іваноў.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства зносін Латвіі Улдыс Рэйманіс падкрэсліў, што ўсе арганізацыйныя пытанні пры падрыхтоўцы да ЧС-2021 па хакеі будуць вырашаны на самым высокім узроўні, у тым ліку наконт транспартных зносін паміж дзвюма краінамі. Разглядаецца магчымасць назначэння дадатковых пасажырскіх паяздоў. "Нашы спецыялісты ўжо сёння адпрацоўваюць пытанні праходжання балельшчыкамі мытні і пагранічнай службы, каб не было чэргаў у пунктах пропуску", - адзначыў ён.

З пачатку года ў адносінах да аналагічнага перыяду 2018-га адзначаецца некаторае зніжэнне аб'ёмаў двухбаковых грузаперавозак. "Мы лічым, што гэта часова, - падкрэсліў Андрэй Іваноў. - Сёння абмеркавалі тыя меры, якія дазволяць як мінімум не дапусціць далейшага спаду, а па магчымасці павялічыць аб'ёмы".

На пасяджэнні рабочай групы разглядалася таксама развіццё супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага, аўтамабільнага, авіяцыйнага транспарту і дарожнага будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі