Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 16:28

Байцоў: праблема смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў з'яўляецца звышактуальнай

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакуль праблема смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў з'яўляецца звышактуальнай, заявіў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі Сяргей Байцоў у час другога з'езда Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмага з'езда кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба сказаць, што ва ўсім свеце, у тым ліку ў Расіі і Беларусі, смяротнасць на працягу апошніх 15 гадоў прадаўжала зніжацца даволі ўпэўнена. Але так адбывалася да заканчэння першага квартала 2020 года. Калі з'явіўся COVID-19, чакана адбылося павышэнне смяротнасці. У прынцыпе ўсе вострыя рэспіраторныя захворванні, у першую чаргу грып, у свой час былі фактарамі, якія значна ўплываюць на ўзровень смяротнасці, паколькі ў аснове дэстабілізацыі сардэчна-сасудзістай сістэмы часта знаходзіцца запаленчы працэс. Гэта і адбылося ўжо на новым узроўні смяротнасці ў час пандэміі каранавіруснай інфекцыі", - расказаў Сяргей Байцоў.

Але тут, паводле яго слоў, ёсць адна вельмі важная асаблівасць. "У прынцыпе лятальнасць пры грыпе і каранавіруснай інфекцыі супастаўная. Я гавару аб лятальнасці асоб, якія шпіталізаваны ў стацыянар. Пры грыпе намнога менш шпіталізуюцца. І смяротнасць таму сумарная ў гэтым плане адрозніваецца ў намнога большы бок пры каранавіруснай інфекцыі, - адзначыў гендырэктар. - Спецыфіка смяротнасці пры каранавіруснай інфекцыі ў тым, што яна мае крыху адстаўлены характар - ад некалькіх тыдняў да 2 месяцаў. Недастатковая ступень вакцынацыі, недастаткова строгае выкананне сацыяльных правіл прыводзяць да таго, што ў нас цяпер у плане смяротнасці адбываецца накладанне - адстаўленая смяротнасць (посткавід) атрымлівае дадатковы плюс ад смяротнасці новай хвалі. І адбываецца наслаенне. Таму пакуль праблема смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў з'яўляецца звышактуальнай".

Другі з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і восьмы з'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі праходзяць 16-17 верасня ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Удзельнічаюць спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Канады, Аргенціны і іншых краін.

На пленарным пасяджэнні прагучаць даклады дактароў медыцынскіх навук з Беларусі, Расіі і Украіны па сучаснай тактыцы лячэння фібрыляцый перадсэрдзяў, стратыфікацыі рызыкі і прафілактыцы раптоўнай сардэчнай смерці, павышэнні эфектыўнасці лячэння хранічнай сардэчнай недастатковасці, у тым ліку хірургічным лячэнні, тактыцы аховы органаў-мішэней у перыяд пандэміі COVID-19. Пройдзе конкурс маладых вучоных імя акадэміка Г.І. Сідарэнкі "Наперад да пазнанняў, моладзь!"

Арганізавалі мерапрыемства Еўразійская арытмалагічная асацыяцыя, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія", Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі